Марадона апублікаваў у «Інстаграме» заяву «Дынама», далучыўшы фота з «Пагоняй»


У якасці ілюстрацыі Марадона выкарыстаў фота, на якім адзін з заўзятараў клубу робіць з ім сэлфі. На тэлефоне хлопца – выява гербу «Пагоня»

7 верасня Д’ега Марадона апублікаваў пераклад на іспанскую афіцыйнае заявы берасцейскага футбольнага клубу «Дынама», якая выйшла пасля таго, як аргентынец падпісаў кантракт з мексіканскім клубам «Дарадас».

Паводле дакументу, Марадону запрасілі ў «Дынама» як ганаровага прэзідэнта клубу. Ягоныя асноўныя функцыі – папулярызацыя беларускага футбола, развіццё яго інфраструктуры, удзел у трансферах, прыцягненне спонсараў і развіццё дзіцячага і юнацкага футбола.

«У адпаведнасці з умовамі кантракта Дыега Марадона можа займаць пасады ў іншых арганізацыях. Таму Д’ега Марадона працягвае займаць пасаду ганаровага прэзідэнта «Дынама», у той жа час ён сумяшчае яго з пасадай трэнера клубу «Дарадас», – гаворыцца ў заяве.

31 жніўня Марадона павіншаваў у «Інстаграме» Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння, далучыўшы фота кіраўніка Беларусі і абяцаючы распачаць працу на «наступным тыдні»,

ДД

Глядзі таксама
Каментары