Мар’юш Блашчак: Мы будзем падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі


У эксклюзіўным каментары «Белсату» старшыня парламенцкага клубу партыі «Закон і справядлівасць» распавёў пра планы новай кіроўнай партыі ў Польшчы адносна супрацы з Беларуссю.

«Без сумневаў, мы будзем падтрымліваць тыя тэндэнцыі, якія набліжаюць да закладання ў Беларусі дэмакратычных асноваў. Беларусь – нашая суседка, і мы зацікаўленыя ў як мага лепшых стасунках з суседзямі».

Выглядае на тое, што партыя будзе актыўна супрацоўнічаць з беларускай апазіцыяй. Да прыкладу, у 2010-ым годзе прадстаўнікі «Закону і справядлівасці» падпісалі пагадненне аб супрацы з лідарамі Партыі Беларускі Народны Фронт і адкрыта выступалі за падтрыманне беларускіх палітвязняў ды грамадскіх дзеячаў.

Учора ў Польшчы адбыліся парламенцкія выбары. Найбольш галасоў (37,7 % паводле папярэдніх вынікаў) набрала кансерватыўная партыя «Закон і справядлівасць». Лідар партыі – Ярослаў Качыньскі, брат загінула ў авіякатастрофе пад Смаленскам польскага прэзідэнта Леха Качыньскага.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў