«Мамы, дзеці і закон». Як расейскія ўлады «дбаюць» пра сіротаў


Хто перашкаджае расейскім дзецям ажыццявіць іхныя мары ды знайсці свае сем’і?

У пятніцу 22 траўня а 22.30 прэм’ера на «Белсаце» – расейская дакументальная кінастужка «Мамы, дзеці і закон». Фільм можна глядзець у онлайнавай трансляцыі на нашым сайце.

Стужка Ксеніі і Кірыла Сахарновых стаў рэакцыяй на «закон Дзімы Якаўлева», што забараняе грамадзянам ЗША ўсынаўляць дзяцей у Расеі і які стварыў перашкоду для шмат каго, хто марыць знайсці сваю сям’ю, а для некаторых пар, якія ўжо пачалі працэдуру афармлення ўсынаўлення расейскіх сіротаў ды былі гатовыя прыняць тых у свой дом, абярнуўся жыццёваю трагедыяй.

Сюжэт фільму складаецца з хронікі жыцця дзвюх сем’яў – расейскай і амерыканскай, якія рыхтуюцца да ўсынаўлення. Расейская сям’я ўжо прывезла дадому дваіх дзяцей і вучыцца пераадольваць першыя цяжкасці на дарозе да новага жыцця. А на шляху амерыканскай сям’і, якая аформіла дакументы на ўсынаўленне, стаў новы закон, падпісаны Уладзімірам Пуціным. Ці здзейсніцца мара маленькай Паліны пра ўласную сям’ю?

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў