Маці б імі не ганарылася. Міліцыя на акцыі недармаедаў: адзін крадзе, другі штурхае (відэа)


У рэдакцыю belsat.eu трапіў відэаролік, запісаны адразу пасля «Маршу абураных беларусаў» у Менску. На відэа бачна, як «працуюць» міліцыянты ў цывільным.

«Марш абураных беларусаў» стаўся самым масавым пратэстам за апошнія гады. Асобна падчас акцыі былі заўважныя дзеянні анархістаў, якія прыйшлі з адмыслова падрыхтаванымі да акцыі банерамі-расцяжкамі.

Глядзіце таксама: Выніковы фотарэпартаж з Маршу супраць Дэкрэту №3

Пасля таго, як удзельнікі акцыі пачалі расходзіцца, міліцыянты ў цывільным спрабавалі затрымліваць асобных маладзёнаў. На відэа, якое даслалі ў рэдакцыю belsat.eu бачна і іншыя бакі «аператыўнай працы» міліцыянтаў у цывільным. На Плошчы Незалежнасці мужчына ў цывільным выхоплівае ў аднаго з маладзёнаў плакат і пачынае ўцякаць. З ім разам бяжыць іншы міліцыянт у цывільным – «страхуе». Ён моцна штурхае на зямлю маладзёна, які быў кінуўся ў пагоню за міліцыянтам.

На што «праваахоўнікам» трэба было выкрадаць плакат анархістаў, застаецца загадкаю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў