Маладзечна – культурная сталіца Беларусі


Фота: 34mag.net

5 лютага Маладзечна афіцыйна атрымаў статус беларускай культурнай сталіцы.

«Пачынаючы з XІV стагоддзя і да нашых дзён практычна ўся гэта зямля прасякнутая духам культуры. – кажа старшыня Маладзечанскага выканкаму Аляксандр Яхнавец. – Мы ганарымся не толькі гістарычнымі падзеямі і працоўнымі дасягненнямі, але і славутымі людзьмі, якія тут жылі, стваралі. Гэта дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы, пісьменнікі і паэты, мастакі і артысты Леў Сапега, Міхал Клеафас Агінскі, Сымон Будны, Міхаіл Забэйда-Суміцкі, Міхась Чарот, Генадзь Каханоўскі, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі, Міхаіл Казінец, Алег Елісеенкаў.. Улічваючы ўсё гэта, я перакананы, што горад заслужыў права называцца культурнай сталіцай Беларусі 2016 года», – цытуе чыноўніка «Маладзечанская газета». Беларускамоўнае інтэвʼю з Аляксандрам Яхнаўцом, апублікаванае на сайце газеты пад загалоўкам «Маладзечна – культурная сталіца Беларуси».

Культурная сталіца ў Беларусі абіраецца з 2010 года. У мінулыя гады званне культурнай сталіцы насіў Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Горадня ды Берасце.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары