Маладыя гандбалісты БГК імя Мяшкова чытаюць верш Кандрата Крапівы


Маладыя гандбалісты з Берасця – Мiкiта Лашчакоў, Павел Дарафееў, Валянцiн Сiлко i Уладзiмiр Корсак – вырашылі дапамагчы роднай 26-й школе i разам з вучнямі 8-га класа ўзялі ўдзел у конкурсе вершаў на беларускай мове.

У 26 –й школе Берасця працуе спартовы клас, дзе вучацца маладыя гульцы, якія займаюцца гандболам у групах падрыхтоўкі БГК.

Сам клуб актыўна падтрымлівае беларускую мову. Яшчэ два гады таму «мяшкоўцы» па-беларуску павіншавалі ўсіх з Новым годам, а ў снежні 2016 года гульцы БГК імя Мяшкова выпусцілі відэаролік прысвечаны 125-годдзю Максіма Багдановіча.

АС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары