Маладыя беларусы не згодныя на павольную кар'еру, а хочуць хуткіх грошай


Завышаныя фінансавыя чаканні і цесныя офісы перашкаджаюць беларусам працаваць

Беларусы пакалення Y – тыя, хто нарадзіўся з канца 1970-х па сярэдзіну 1990-х – пазбягаюць манатоннай працы, якая будзе расцягвацца на дзесяцігоддзі. Замест гэтага яны спрабуюць сябе ў многіх сферах.

«Яны аддаюць перавагу працы з добрым заробкам і хуткім вынікам: сфера продажаў, пасада памочніка ці асістэнта, якія абяцаюць хуткі кар’ерны рост, сфера IT-тэхналогій. Галоўныя патрабаванні да новай працы – добры заробак, магчымасць займацца цікавымі праектамі і гібкі графік», – распавядае інтэрв’ю «Заўтра тваёй краіны» дырэктарка даследчага цэнтру «HeadHunter Беларусь» Святлана Шапорава.

Прафесар Пол Харві з Універсітэту Нью-Гэмпшыру сцвярджае, што пакаленню «Ігрэк» характэрныя «нерэальныя чаканні і моцны супраціў да прыняцця негатыўных водгукаў».

Але некаторыя эксперты лічаць, што лепш для наймальнікаў было б максімальна выкарыстаць магчымасці пакалення Y, а не перавыхоўваць яго.

Дарэчы, наракаюць беларусы не толькі на кар’ерныя магчымасці, але і на месца, у якім прыходзіцца працаваць. Як нядаўна высветліў «HeadHunter Беларусь», кожны сёмы беларус адчувае сябе некамфортна на сваім працоўным месцы. Скардзяцца на некамфортную тэмпературу, вялікую колькасць людзей у пакоі, шум і непрыгожы інтэр’ер.

Чаму Вы адчуваеце сябе некамфортна на сваім працоўным месце?

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў