Малады аўстраліец планаваў здзейсніць тэракт пры дапамозе кенгуру


19-гадовы хлопец збіраўся набіць сумку кенгуру выбухоўкай, намаляваць на ёй сімволіку «Ісламскай дзяржавы» і нацкаваць жывёліну на паліцыю.

Суд над Сеўдэтам Рамаданам Бесімам пачаўся 28 студзеня. Хлопца абвінавачваюць у планах збіць аўтамабілем паліцэйскага, а затым абезгаловіць яго. Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што юнак наведваў тэрарыстычныя сайты ў інтэрнэце, а таксама абмяркоўваў планы тэракту.

Тэлекампанія ABC у сваім эфіра зацытавала дакумент, прадстаўлены абвінавачваннем, у якім расказваецца план стварэння выбуховага кенгуру.

«У гутарцы Бесім распавядае, што ён рабіў у гэты дзень, а пасля яны абмяркоўваюць жывёлаў Аўстраліі, у тым ліку і магчымасць набіць сумку кенгуру выбухоўкай С-4, намаляваць на ёй сімвалы «ІД», і нацкаваць кенгуру на паліцыю».

Напад планаваўся на 25 красавіка, калі Аўстралія і Новая Зеландыя адзначаюць памяць сваіх жаўнераў палеглых на фронце.
Бесім адмаўляе выстаўленыя яму абвінавачванні ў тэрарызме.

ДР, belsat.eu паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары