Маладая беларуская спартоўка сышла з пʼедэсталу на знак пратэсту. Цяпер гэта абмяркоўвае ўвесь інтэрнэт


На юніёрскае першынство Еўропы па лёгкай атлетыцы ў італьянскім Грасэта беларуска Віялета Скварцова выгуляла тытул залатой медалісткі ў патройных скачках. Падчас цырымоніі ўзнагароджання яна пакінула пʼедэстал на знак пратэсту, бо заіграў гімн іншай дзяржавы – Босніі і Герцагавіны.

Арганізацыйны камітэт пазней выбачыўся ў сувязі за гэты інцыдэнт, пасля чаго адбылося паўторнае ўзнагароджанне.

«Пачуццё патрыятызму ахапіла мяне вельмі моцна. Я праспявала гімн. Мне было прыемна, што ў гэты раз ён усё ж такі прагучаў. Учора ж, калі эмоцыі мае яшчэ не аціхлі, для мяне было нечакана пачуць тое, што пачула. У першыя долі секунды я спачатку не зразумела, там ішло ўступленне. Я падумала, напэўна, іншая версія гімна. А потым стала вельмі крыўдна за краіну, за сябе. З боку арганізатараў – гэта было велізарны недагляд. Я пачакала, пакуль падымецца наш сцяг, пасля я сышла з пʼедэстала. Там і стаяла да канца гімна нейкай краіны. Я разумела, што парушаю працэдуру цырымоніі ўзнагароджання і могуць рушыць услед санкцыі, аж да пазбаўлення медалі. Але ў той момант, мне было вельмі непрыемна, што гучыць гімн не маёй краіны, не маёй Радзімы, за якую я выступаю. Усё ж такі, мы столькі сіл трацім для гэтага імгнення. Для мяне гэта вельмі важна», – патлумачыла дзяўчына ў інтэрвʼю Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыцы.

Учынак Скварцовай выклікаў бурныя абмеркаванні ў інтэрнэце.

https://www.facebook.com/AlinaTalayNR/posts/1625817290784874?pnref=story

Дважды золотая медаль. Первая – за спорт, вторая – за принципы. Виолетта Скворцова ушла, когда услышала, что поставили не гимн Беларуси.https://m.youtube.com/watch?feature=share&v=zYsz7ZXeJes

Opublikowany przez Андрей Дмитриев Niedziela, 23 lipca 2017

Хочу поделиться своими мыслями по поводу поступка Виолетты Скворцовой с учетом большого общественного резонанса. Хочу…

Opublikowany przez Vadima Devyatovskiego Niedziela, 23 lipca 2017

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў