Максіма Мархалюка шукаюць не толькі ў лесе, але і на хутарах ды ў вёсках


Зніклага дзесяцігадовага хлопчыка шукаюць ужо 12 дзён.

Як даведаўся Belsat.eu ад прадстаўнікоў пошукова-ратавальнага атраду «Анёл», сярод іншых адпрацоўваецца і версія, што Максім не згубіўся, а сышоў з дому. Таму накіроўваюцца групы на праверку вёсак і будынкаў на закінутых хутарах.

Жыхарка адной з вёсак у раёне пошукаў распавяла валанцёрам, што бачыла ўчора хлопчыка, падобнага да Максіма.

У пошуках Максіма Мархалюка задзейнічаныя валанцёры з усёй Беларусі, а таксама сотні працаўнікоў сілавых структураў, леснікоў, мясцовыя жыхары – агулам каля 3 тыс. асобаў.

Алег Волчак пра пошукі зніклых

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце знікнення хлопчыка.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў