Максіма Мархалюка шукаюць дзясяты дзень. Вынікаў пакуль няма, затое шмат маніпуляцый і дэзынфармацыі

video

Самая буйная пошукавая аперацыя ў гісторыі не толькі атраду «Анёл», але і Беларусі працягваецца. Людзі працягваюць з’язджацца з усёй краіны, але хлопца так і не знайшлі.

Увагу тэме надаюць не толькі СМІ. У сацыяльных сетках ствараюць суполкі, у якія запісваюцца тысячы людзей. Шмат хто хоча дапамагчы. Ёсць і тыя, хто прапануе «купіць інфармацыю» пра месцазнаходжанне Максіма.

З’яўляліся паведамленні, што хлопчыка знайшлі мёртвым у пятлі, альбо што ён уцёк ад ратавальнікаў. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, заявілі ў Гарадзенскім УУС. Пошукі Максіма працягнуцца да таго часу, пакуль яго не знойдуць, абяцаюць і праваахоўнікі, і валанцёры «Анёла».

Дзесяцігадовы Максім Мархалюк знік у суботу 16-га верасня. Апрануты ў швэдар камуфляжнага колеру і чырвоную камізэльку хлопец паехаў у лес, які, паводле мясцовых жыхароў, ведаў вельмі добра. Міліцыянты знайшлі ровар Максіма, і гэта пакуль адзіны след з пачатку пошукаў.

Чытайце па тэме:

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары