Максім Філіповіч на волі. Стрым

video

16:10 Максім Філіповіч на волі.

Кажа, што абыходзіліся добра, але пытанні да ўмоваў ёсць. Няма гарачай вады, не даюць карыстацца тэлефонам.

«У мяне была камера з відам на дом», – кажа Максім Філіповіч.

Кажа, што шмат чытаў, кнігу Віктара Сазонава.

Дамаўляюцца з Анрэем Стрыжаком наконт маніторынгу ўмоваў утрымання, які яны праводзілі падчас арышту.

Максім Філіповіч каментуе арышт.

«Гэта палітычны пераслед, хіба праз тое, што я шмат здымаю і паказваю. Навошта яны мяне пасадзілі? Яны толькі мяне раззлавалі».

Мяне не білі, чым і зламалі, жартуе актывіст.

Блогер кажа, што лісты яму аддалі толькі тады, калі я выходзіў.

Актывіст кажа, што ёсць ідэі для новых відэа. Збіраецца рыхтавацца да наступных падзей у Гомлі.

«Мяне няма з-за чаго вербаваць, я нічога новага ім не скажу. Як выходзіў з камерай, так і буду выходзіць», – кажа Максім Філіповіч.

16:00 Сустракаць Максіма Філіповіча прыйшлі больш за дзесяць асобаў. Ёсць Андрэй Стрыжак, які таксама адсядзеў 10 содняў і выйшаў 27 красавіка.


Сёння пасля тыдня ў ізалятары вызваляюць гомельскага блогера Максіма Філіповіча. Сустракаць яго прыйшлі родныя і паплечнікі.

21 красавіка Суд Савецкага раёну Гомлю пакараў яго 7 соднямі адміністратыўнага арышту за ўдзел у пінскім Маршы недармаедаў. Для Філіповіча гэта быў ужо чацверты арышт за сёлетнюю вясну. Усяго ж у ізалятары УУС Гомельскага аблвыканкама ён правёў 30 дзён – больш, чым усе астатнія актывісты.

Філіповіч набыў папулярнасць падчас сакавіцкіх пратэстаў супраць Дэкрэту №3. Блогер наведваў розныя гарады Беларусі, дзе адбываліся пратэсты, каб зняць відэа з акцыі і пасля выкласці на сваім канале ў YouTube.

Актыўным блогер Філіповіч стаў у 2015-м, калі яго без тлумачэння прычыны звольнілі з пасады кіроўцы на прадпрыемстве «Сейсматэхніка». 4 красавіка, калі ён адбываў свой трэці арышт, стала вядома, што падатковая інспекцыя вызваліла яго ад абавязку сплочваць падатак «на дармаедства».

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары