Максім Філіповіч можа атрымаць чарговы адміністратыўны арышт


Блогер атрымаў позву з АУС адміністрацыі Савецкага раёну. З дакумента вынікае, што ён павінен прыйсці 12 красавіка аб 11:00 на допыт да капітана міліцыі Екацярыны Паляковай.

Цяпер супраць Максіма Філіповіча разглядаецца адміністратыўная справа за ўдзел у акцыі недармаедаў у Пінску.

31 сакавіка блогер павінен быў выйсці на волю, але яму далі яшчэ 7 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў у Маладзечне. 5 красавіка яго выпусцілі.


Максіма Філіповіча затрымлівалі 13 сакавіка ў доме бацькоў. Ён трансляваў сваё затрыманне ў сацыяльнай сетцы.

Блогера спачатку арыштавалі на 13, а пазней яшчэ на 5 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў у Берасці.

За кратамі ён трымаў галадоўку.

На акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3 ў Пінску Максіма спрабавалі выкрасці невядомыя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў