Максім Філіповіч ізноў атрымаў содні


Блогера пакаралі за ўдзел у акцыі «недармаедаў» у Пінску 11 сакавіка. Пра гэта «Белсату» паведаміў гомельскі журналіст Анатоль Гатоўчыц.

Андрэй Лагуновіч з суду Савецкага раёну Гомля вынес сёння рашэнне пакараць відэаблогера Максіма Філіповіча адыміністратыўным арыштам у сем сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі «недармаедаў» у Пінску. Той самай, з якой яго хацелі выкрасці невядомыя.

Гэта ўжо чацвёрты прысуд для Філіповіча цягам апошняга месяца. Такім чынам, агульная колькасць дзён, якія гамяльчук правядзе за кратамі гэтаю вясной, дасягне трыццаці.

Гэта не суд, а судзілішча, гатовыя прысуды. Мы былі гатовыя да сутак, на суд прыйшлі з рэчамі. Дачка ведае, што тата адбывае арышт за праўду, –  каментуе прысуд Максіму Філіповічу жонка Юля.

ДД, ВД, belsat.eu

Стужка навінаў