Максім Чыгунка: Пазёры з Марʼінай Горкі


Лукашэнка загадаў сваім службам, каб тыя «патлумачылі справу» беларусам, якія ваююць ва Украіне па абодва бакі фронту. Назваў іх нават пазёрамі – хіба паводле апошніх паведамленнях медыяў пра змагароў за «Наваросію», якія пасля вяртання з фронту спакойна адпачываюць на беларускай зямлі ды змяшчаюць у інтэрнэце розныя фота, са зброяй і без яе.

З тымі, што паатрымоўваюць украінскае войска ў добраахвотных батальёнах, хутчэй цяжка будзе расправіцца. Беларускія добраахвотнікі, калі хоць трошку цямяць, то ведаюць, што для іх дарога на радзіму зачыненая, таму яны спрабуюць атрымаць украінскае грамадзянства. Нават нягледзячы на ўсю бюракратычную цяганіну, бо Украіна мае праблемы з выражэннем удзячнасці, усё ж гэтае грамадзянства атрымаюць. Няцяжка пазнаць беларуса, які ваюе на ўкраінскім баку – гэта вораг расейскага імперыялізму ды лукашэнкаўскай русіфікацыі. А на Данбас ён едзе не дзеля грошаў, а дзеля ідэі. Зрэшты, шмат хто з добраахвотнікаў яшчэ да вайны на Данбасе былі ў картатэках КДБ.

Зусім інакш – з актыўнымі прыхільнікамі «расейскага свету». Гэтых у Беларусі ніхто не пераследуе. І што цікава, вельмі часта яны – былыя жаўнеры беларускага войска, пры гэтым жаўнеры з элітных частак. Відаць дзяржава, што ўтрымлівае вялізарны штаты ідэолагаў, так і не здолела вытлумачыць жаўнерам, што служба ў беларускім войску патрэбная дзеля абароны сваёй зямлі і не прадугледжвае пасля сканчэння «гастроляў» у суседніх дзяржавах з мэтаў забіцця іх грамадзянаў.

Лукашэнка ж, як заўсёды, «ходзіць ваколіцамі», замест таго, каб выдаць, напрыклад, наўпроставы загад аб ідэалагічным выпраўленні служачых у 5 брыгадзе спецназу ў Марʼінай Горцы. Бо сярод былых спецназаўцаў з гэтай часткі вельмі папулярны занятак – служба ў шэрагах войска «Данецкай Народнай Рэспублікі». Летась беларускія журналісты знайшлі прынамсі чатырох такіх смельчакоў. Сёлета яшчэ адзін заплаціў сваім жыццём за «ДНР». І вядзецца толькі пра тых, што любяць пахваліцца ў сацыяльных сетках сваймі «дасягненнямі» на Данбасе. Беларускі ўлады маюць выслаць туды сваіх найлепшых палітрукоў (а такіх у Беларусі не бракуе). Напэўна яны змогуць патлумачыць, што ўменні, атрыманыя ў беларускай вучэбцы і на манеўрах, не павінны выкарыстоўвацца для забойства, у рэшце рэштаў, братэрскага ўкраінскага народу.

Так што, калі ўжо і шукаць пазёраў, то пачынаць трэба з тых, што пад бокам.

Максім Чыгунка, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары