Максім Чыгунка: Нехта падтручвае наркотыкамі прадстаўнікоў расейскага ўраду


Чаму расейскія чыноўнікі губляюць сувязь з рэальнасцю і пачынаюць верыць у сваю ж хлусню, разважае Максім Чыгунка.

Падаем фрагмент тэксту:

У мясцовасці Хандэла, недалёка ад Гамбургу, здарылася масавае атручванне наркотыкамі ўдзельнікаў канферэнцыі, прысвечанай гамеапатыі. Напэўна, хтосьці з удзельнікаў правёў эксперымент па праверцы ўплыву ЛСД у гамеапатычных колькасцях і, верагодна, перавысіў дозу. Удзельнікі канферэнцыі пачалі дзіўна сябе паводзіць, – бадзяцца па наваколлі, валяцца ў траве і трызніць.

Калі чытаеш сенсацыі ад кіраўніка Следчага камітэта Расеі Аляксандра Бастрыкіна, ёсць нейкае адчуванне, што ён таксама – ахвяра наркотыкаў, толькі больш падступных, чым тыя, якія выкарыстоўвалі нямецкія гамеапаты. Выступае трызненне, але без іншых эфектаў – Бастрыкін ня куляецца ў траве, але на юрыдычным жаргоне даказвае, што 20-гадовы Арсеній Яцэнюк расстрэльваў расейскіх салдат у Чачэніі.

Чытайце цалкам у рубрыцы «Фельетон Максіма Чыгункі».

Стужка навінаў