Максім Чыгунка: Апошняя дыктатура Еўропы супраць Red Hot Chilli Peppers


Як аказалася, што сябры амерыканскага гурту Red Hot Chilli Peppers падпісаліся на кружэлках гурту Metallica? Адзінае лагічнае тлумачэнне, якое прыходзіць у галаву: вінаватая «апошняя дыктатура Еўропы».

Уяўляю сабе, як музыкі Red Hot Chilli Peppers прагуглілі Беларусь і, атрымаўшы вынік у пашукавіку «апошнюю дыктатуру», Колю ў мундзіры, фатаздымкі з афіцыйнага Дня Незалежнасці, з вапзонам з гімнасатак і ўявілі сабе, што прыехалі ў краіну з паўночнакарэйскімі стандартамі. І калі раптам да іх падышлі некалькі спадароў у фуражках, якія з увагі на вялікія памеры нашыя суседзі-палякі жартам называюць «авіяносцамі», і сказалі: «Хадземце з намі», замежныя госці павінны былі не на жарт спалохацца.

«Яны мелі ўладу», – напісаў пасля басіст Flea у сваім Instagramʼе. Па-другое, сам выгляд мытнікаў выклікаў асцярогі, бо не сакрэт, што музыкі праславіліся сваёй любоўю да забароненых рэчываў, і хто веда, што магло быць у іх кішэнях.

Мытнікі, калі вырашацца прадаць здымкі, то змогуць зарабіць не адну тысячу долараў, калі начальства яшчэ не канфіскавала ўнікальныя здымкі «Металікі» з подпісам басіста Red Hot Chilli Peppers. З іншага боку, напорыстасць, з якой сілавікі дамагаліся аўтографаў амерыканскіх музыкаў, можа сведчыць пра тое, што было дадзенае адпаведнае заданне. Прададзеныя аўтографы маглі б папоўніць дзяржаўную скарбніцу.

Так што дрыжыце, зоркі, калі лёс закіне вас у аэрапорт Гомля або Менску. У наступны раз можа апынуцца, што іх будуць чакаць не фота і дыскі, а сам прэзідэнт Лукашэнка, які ў святле камер пацісне вам руку.

Максім Чыгунка belsat.eu

Стужка навінаў