Макса Каржа не пусцілі ва Украіну


Забарона на ўезд ва Украіну для папулярнага музыкі можа быць звязаны з тым, што ён даваў канцэрт на тэрыторыі акупаванага Крыму.

Пра забарону на ўезд Макс Корж паведаміў у сваім «Інстаграме». На мяжы яму паставілі адпаведную пячатку ў пашпарт.

korz
«Прычыны не паведамілі. У афіцыйных спісах забароненых мяне няма, аднак уезд закрыты. Вось такія справы», – піша Макс Корж.

Паводле афіцыйнага сайту, музыка планаваў наведаць з канцэртамі пяць украінскіх гарадоў: Крывы Рог, Днепрапятроўск, Палтаву, Харкаў і Івана-Франкоўск.

У 2015 годзе Макс Корж даваў канцэрт у акупаваным праз Расею Севастопалі, гэта магло стацца прычынаю для забароны на ўезд ва Украіну.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў