Макс Корж заспяваў разам з Лявонам Вольскім «Простыя словы»


Вядомы беларускі рэпер і аўтар песен выклаў у Instagram кавалак выступу легендарнага музыкі, які той даваў у музеі Максіма Багдановіча ў Троіцкім прадмесці. Што праўда, здымаў Корж праз вакно, але гук добра чуваць.

«Лявон Вольскі – «Простыя словы». Іду я па Тройцы, а тут такая нечаканасць», – напісаў Корж.

Лявон Вольскi-Простыя словы. Иду я по Тройки, а тут такой сюрприз.

Видео опубликовано Макс Корж (@maxkorzhmus)

За ноч відэа набрала больш 20 тысяч праглядаў. Самы часты каментар пад пастом – «Жыве Беларусь».

Апошнім часам Лявон Вольскі, якому забаранялі выступаць на радзіме, актывізаваў сваю канцэртную дзейнасць. Усё пачалося з пікета ў Сухарава. Першы выступ Лявона Вольскага ў Менску за апошнія два гады, на які ўлады выдалі афіцыйны дазвол, адбыўся ў межах конкурсу «Заспявай 3.0». Нядаўна музыка упершыню за 8 гадоў выступаў у Гомлі. Наступныя імпрэзы з удзелам Вольскага адбудуцца ў Менску 7.10 і 23.10.

А вялікая прэзентацыя новага сольнага альбому «Псыхасаматыка», на які Вольскі збіраў грошы праз інтэрнэт, пройдзе 3 снежня ў Віленскім клубе Loftas. Квіткі ўжо ў продажы. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт.

ДР belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары