Макс Корж прадставіў кліп, які здымаў на Зыбіцкай

video

У сваім новым відэа спявак паказаў, як адпачывае Менск.

«Аптыміста», які сабраў ужо больш 900 тысяч праглядаў, здымалі на Зыбіцкай і Кастрычніцкай, у вёсцы Грушаўка на Берасцейшчыне.

Акрамя фанатаў Каржа, у відэа знялася ягоная жонка Таццяна, а таксама бацька і сябры.

«Тут я проста хацеў перадаць атмасферу, у якой робяцца мае песні, каб вы лепш разумелі іх. Паказаць месцы і людзей, сярод якіх я жыву, каб лепш разумелі мяне. Акружэнне, якое сфармавала мае каштоўнасці і працягвае быць арыенцірам. Так, і гэта было лепшае лета», – напісаў выканаўца.

Раней паведамлялася, што прыхільнікі рэпера ледзь не сарвалі здымкі тым, што ўвесь час спрабавалі трапіць у кадр.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары