Макрон пра Russia Today і Sputnik: «Органы прапаганды»

video

Макрон запэўніў, што збіраецца супрацоўнічаць з расейскімі журналістамі толькі ў выпадку, калі яны – журналісты.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, выступаючы на ​​сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, назваў тэлеканал Russia Today і інфармацыйнае агенцтва Sputnik «органамі ілжывай прапаганды».

Макрон выказаўся з нагоды працы Russia Today і Sputnik, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнткі RT France (французскай службы Russia Today), якая паведаміла, што ў расейскіх журналістаў былі «пэўныя складанасці» з атрыманнем доступу да перадвыбарчага штабу Макрон падчас выбарчай кампаніі ў Францыі.

«Russia Today і Sputnik распаўсюджвалі ілжывую інфармацыю», – заявіў Макрон.

Французскі прэзідэнт адзначыў, што супрацоўнікі гэтых медыяў «паводзілі сябе як органы ўплыву і прапаганды», а не як журналісты.

Макрон запэўніў, што збіраецца «мець узорныя адносіны з журналістамі, калі яны журналісты».

29 траўня Макрон і Пуцін сустракаліся ў Версалі, дзе абмеркавалі пытанні, паводле якіх ёсць «разыходжанні». Разыходжанні датычаць перш за ўсё канфліктаў ува Украіне і Сірыі – па іх меркаванні абодвух лідараў не супадаюць.

Пасля абрання Макрона эксперты заяўлялі, што Пуцін з новым лідарам Францыі не пасябруе.

ДД

Глядзі таксама
Каментары