Макей заявіў, што шматлікія парламентарыі АБСЕ пазітыўна шакаваныя ўбачаным у Беларусі


Міністр замежных справаў адзначыў, што Беларусь яшчэ знаходзіцца ў пачатку шляху па пераадоленні негатыўнага іміджу ў заходняй грамадскай думцы.

Пра гэта ён сказаў на семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў «Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускіх замежных устаноў у сучасных умовах».

Паводле Макея, сесія ПА АБСЕ праведзеная на належным узроўні.

«Я сустракаўся са шматлікім парламентарыямі, і шмат хто з іх казаў пра тое, што яны былі пазітыўна шакаваныя ўбачаным у Беларусі. Гэта не значыць, што наша праца на гэтым завяршаецца. Не, мы яшчэ на пачатку вялікага шляху па пераадоленні таго негатыву, шмат у чым іміджу, успрыманне нашай краіны ў заходняй грамадскай думцы», – падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей таксама канстатаваў наяўнасць пазітыўных тэндэнцый і на вонкаваэканамічным кірунку. За пяць месяцаў сёлета беларускі экспарт вырас амаль на 23%, што складае каля $ 2 млрд, заявіў Макей. Разам з тым ён заклікаў дыпламатаў не цешыць сябе гэтымі лічбамі з улікам нізкай базы мінулага года, у адносінах да якой адзначаецца рост экспарту.

Парламенцкая асамблея на слуханнях не ўключыла ў рэзалюцыю аб стане краінаў Усходняй Еўропы дэкларацыю з крытыкай Беларусі, Расеі і Азербайджану.

Гэткае рашэнне для нашай краіны прадстаўнікі айчыннай дэлегацыі сустрэлі гучнымі апладысментамі. Беларускі бок расцэньвае такія захады як крок насустрач Беларусі і спробу наладзіць далейшы дыялог з Захадам.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў