Макей возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў ЕЗ


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 3 верасня наведае з працоўным візітам Славакію, паведамляе прэс-служба МЗС.

У Браціславе Макей возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін – членаў Еўрапейскага звязу і краін – удзельніц ініцыятывы «Усходняе партнёрства», у межах якой плануецца абмеркаванне рэгіянальнай сітуацыі і перспектыў развіцця ініцыятывы.

Гэта ўжо другі еўрапейскі візіт міністра замежных спраў за апошнія дні. Так, 1 верасня Макей знаходзіўся ў нямецкім Патсдаме, дзе ўдзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС АБСЕ. Міністр «праінфармаваў пра бачанне Беларусі адносна развіцця сітуацыі ў сферы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, адзначыўшы, у прыватнасці, рост напружанасці і розных пагроз». Макей заклікаў партнёраў па АБСЕ «да сумесных дзеянняў па аднаўленні жыццяздольнасці рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе, гарманізацыі інтэграцыйных працэсаў і ўрэгуляванні існых канфліктаў, уключаючы ўкраінскі крызіс, і пацвердзіў гатовасць Беларусі ўсяляк садзейнічаць гэтым працэсам».

ЮВ, belsat.eu, паводле mfa.gov.by

Стужка навінаў