Макей: Узаемадзеянню Беларусі ды Расеі няма аналагаў на постсавецкай прасторы


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся пра адносіны Менску і Масквы.

На сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расеі міністр заявіў:

«Расея зʼяўляецца найважнейшым прыярытэтам вонкавай палітыкі, яна наш стратэгічны партнёр і саюзнік на міжнароднай арэне. Той узровень узаемадзеяння, якога мы дасягнулі за ўсе мінулыя гады, у маім разуменні, не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Каардынацыя нашых намаганняў у двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных форумаў носіць сістэмны і даверны характар».

Як Расея забараняе беларускае малако

Пры гэтым, як мяркуе Макей, саюзная дзяржава, «мае перспектывы»:

«Мы павінныя сёння ўмацоўваць інтэграцыйныя працэсы і ў гэтай інтэграцыйнай структуры».

Канфлікты і спрэчкі, якія перыядычны ўзнікаюць паміж Беларуссю ды Расеяй, Уладзімір Макей лічыць недапушчальнымі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў