Макей у інтэрв’ю «Financial Times»: Калі захочам прыехаць у вашую краіну, то на трактарах, а не на танках


Міністр замежных справаў Беларусі даў інтэрв’ю ўплывоваму міжнароднаму выданню.

Пра незалежнасць

«Мы ўсведамляем падчас эканамічнага і фінансавага крызісу, што для краінаў сярэдняга памеру, як Беларусь, вельмі важна мець дыверсіфікаваныя стасункі са шмат якімі дзяржавамі <…> Мы не хочам залежыць ні ад каго, хай сабе гэта будзе Вашынгтон, альбо Брусель ці Масква. Мы проста хочам праводзіць нашую ўласную незалежную палітыку. Мы хацелі б дыверсіфікаваць нашыя гандлёва-эканамічныя стасункі, і ЕЗ грае вялікую ролю ў нашых планах», – адзначыў Уладзімір Макей.

Пра адмену смяротнага пакарання

«Мы не адмаўляемся дыскутаваць на гэтую тэму», – заявіў міністр, дадаўшы, што гэты працэс патрабуе часу: «Вы не можаце пайсці спаць у таталітарным СССР і прачнуцца ў цалкам дэмакратычнай краіне. Гэта немагчыма».

«Прыедзем на трактарах, а не на танках»

Уладзімір Макей называе Расею «стратэгічным партнёрам» Беларусі. Адказваючы на пытанне наконт пагрозы сумесных вайсковых вучэнняў двух краінаў, міністр сказаў, што праблемы былі «цалкам штучна створаным шумам».

Паводле кіраўніка вонкавапалітычнага ведамства Беларусі, нашая краіна «не нясе пагрозы суседзям і іншым краінам».

«Калі мы захочам прыехаць у вашую краіну, то прыедзем не на танках, а на трактарах», – заявіў Уладзімір Макей.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак «РИА Новости»

Стужка навінаў