Макей распавёў, як пакрыўдзіўся на словы Лукашэнкі


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у перадачы «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь 1» распавёў пра тое, як спартовых перамогі ўплываюць на міжнародную палітыку.

«Спорт – гэта пазітыў для дыпламатыі, пазітыў для дзяржавы. Я ўзгадваю перамогі Дарʼі Домрачавай на Алімпіядзе ў Сочы, калі прэзідэнт сказаў, што Домрачава зрабіла больш за МЗС з Макеям. Я, шчыра кажучы, спачатку пакрыўдзіўся, але потым зразумеў, што гэта абсалютна правільна. За гэтымі спаборніцтвамі сачыў увесь свет, таму спорт можа адназначна лічыцца фактарам, які не проста садзейнічае дыпламатычная працы, але часам робіць нават больш, чым праца дыпламатаў на тым ці іншым участку», – адзначыў міністр.

Макей адзначыў, што Еўрапейскія гульні 2019 года ў Беларусі будуць праведзены ўзорна, для ўдзельнікаў і заўзятараў будзе створаны бязвізавы рэжым.

Нагадаем, у лютым 2014 года, калі біятланістку Дарʼю Домрачаву віншавалі з перамогай на Алімпіядзе, Аляксандр Лукашэнка сказаў:

«Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! Уся Расея, немцы, французы віншавалі!»

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў