Макей: Пытанне з расейскаю авіябазай у Беларусі закрытае


 Пытання пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай авіябазы пакуль не стаіць, заявіў у пятніцу кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Калі ўзнікне неабходнасць, у любым выпадку можна вярнуцца да гэтага пытання, але на гэтым этапе, нам здаецца, што няма сэнсу гаварыць наконт размяшчэння расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі. Пакуль пытанне на гэтым этапе закрытае. Але гэта не азначае, што да яго нельга будзе вярнуцца ў выпадку, калі адпаведныя акалічнасці зменяцца, і мы вымушаныя будзе рабіць нейкія адэкватныя захады рэагавання», – сказаў Уладзімір Макей.

У лістападзе начальнік аператыўнага кіравання Паветрана-касмічных сілаў Расеі Аляксандр Ляпкін заявіў, што праект стварэння расейскай авіябазы ў Беларусі прадугледжвае размяшчэнне на аэрадроме ў Бабруйску 12 баявых самалётаў і 4 транспартава-баявых верталётаў. Міністэрства абароны Беларусі не пракаментавала гэтай інфармацыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле sputnik.by

Стужка навінаў