Макей пра супрацу з ЕЗ: Мы кіруемся пагадненнем яшчэ з 1989 года

video

Міністр замежных справаў Беларусі выказаўся ў каментары «Белсату» пра перспектывы адносіны паміж Беларуссю ды Еўрапейскім звязам.

«Супраца з Еўрапейскім звязам была пастаўленая на нармальную прававую аснову. Мы цяпер яшчэ кіруемся тым пагадненнем, якое было падпісанае паміж СССР і Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю ў 1989 годзе. Таму сітуацыя цяпер змянілася, акалічнасці змяніліся, канешне ж, неабходна, усю гэтую сітуацыю прыстасаваць да гэтых акалічнасцяў. Неабходна стварыць новую прававую аснову для нармальнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕЗ.

Але пры гэтым мы сыходзім з таго, што мы не мусім парушаць абавязацельствы, узятыя намі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюзу, Саюзнай дзяржавы ды іншых інтэграцыйных структураў ды абʼяднанняў», – заявіў у Бруселі кіраўнік беларускага МЗС у каментары нашаму тэлеканалу.

https://www.youtube.com/watch?v=d8lat5rKsHs

Макей пра візіт Лукашэнкі ў ЕЗ: Нашыя еўрапейскія сябры ідуць насустрач Беларусі

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары