Макей паразмаўляў з амерыканскім фатографам, які здымае наступствы Чарнобылю


Філіп Гросман рыхтуе выставу пра зону адчужэння ды выношвае планы дакументальнага фільму на гэтую тэму.

Сёння ў Менску міністр замежных справаў Уладзімір Макей сустрэўся з амерыканскім фотажурналістам Філіпам Гросманам, аўтарам фотавыставы «Чарнобыль: трагедыя, урокі, надзея», арганізаванай пры падтрыманні беларускага боку ў красавіку 2016 года ў будынку Сакратарыяту ААН у Нью-Ёрку.

Паводле прэсавай службы МЗС Макей «распавёў амерыканскаму госцю пра маштабнай працу беларускай дзяржавы па пераадоленню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы – рэабілітацыі забруджаных тэрыторый, аднаўленню сацыяльна-эканамічнай дзейнасці і забеспячэнню ўмоў для бяспечнага пражывання людзей у пацярпелых рэгіёнах».[/vc_column_text][vc_single_image image=”392651″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Гросман распавёў Макею пра сваё падарожжа па Гомельскай вобласці і планах новай выставы пра чарнобыльскую зону адчужэння ды намеры зняць дакументальны фільм. Гросман кажа, што хацеў бы »павысіць узровень дасведчанасці амерыканскай і сусветнай грамадскасці пра патрэбы людзей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы«.

Сёлета споўнілася 30 гадоў з моманту катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ад якой найбольш пацярпела менавіта нашая краіна.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=AjDkHH4kqJM”][vc_column_text]ДД

Стужка навінаў