Макей: «Мы перадалі інфармацыю аб расследванні справы «Белага легіёну» еўрапейскім партнёрам»


Беларусь перадала інфармацыю аб расследванні справы «Белага легіёну» еўрапейскім партнёрам. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі «25 гадоў замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь».

Паводле заявы Макея, беларускі бок прадставіў «усю інфармацыю на гэты конт, якая існуе на дадзены момант» партнёрам у Еўропе.

Каментаваць само расследаванне крымінальнай справы Макей не стаў, таму што яго вядуць іншыя ведамствы.

Нагадаем, цяпер за кратамі знаходзяцца 17 фігурантаў гэтай крымінальнай справы. 16 з іх, паводле следства, маюць дачыненне да арганізацыі «Белы легіён». Яшчэ адзін – сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч. Арыштаваным прадяўлена абвінавачванне ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання.

 

КА, паводле belta.bybelsat.eu

Глядзі таксама
Каментары