Макей: Крок за крокам мы вырашым візавую праблему


Міністэрства замежных справаў плануе «крок за крокам» пашыраць магчымасці для бязвізавага ўезду замежнікаў у Беларусь.

Пра гэта заявіў кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Уладзімір Макей падчас цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі з інфармацыяй аб месцы размяшчэння ў 1919 годзе Народнага камісарыяту па замежных справах.

«Мы мусім рухацца крок за крокам. Я думаю, што невялікімі крокамі мы вырашым візавую праблему. Мы пашырым бязвізавы ўезд для замежных грамадзянаў, якія хочуць наведаць Беларусь. Я ўпэўнены, што мы вырашым і візавую праблему ў нашых перамовах з Еўрапейскім звязам», – заявіў міністр замежных справаў.

Замежнікі пра адмену візаў на пяць дзён у Беларусь

З 12 лютага ў нашую краіну без візаў на пяць дзён змогуць прылятаць грамадзяне 80 дзяржаваў. У сувязі з гэтым у маскоўскіх аэрапортах у некаторых грамадзянаў, якія прыляцелі з Беларусі, пачалі правяраць пашпарты – каб не прапускаць бязвізавых турыстаў у Расею.

«Там не правяраюць усіх пасажыраў, якія прыбываюць з Менску. Зусім не», – патлумачыў Уладзімір Макей. – «У Расеі правяраюць таксама пасажыраў, якія прыбываюць з паўднёвых кірункаў. З Сочы, напрыклад. Ідзе выбарачная праверка ў мэтах бяспекі. Але я ведаю, што пэўныя праблемы існуюць. Мы працуем разам з нашымі расейскімі калегамі над вырашэннем гэтых праблемаў. І я думаю, што мы іх вырашым».

Чытаць таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў