Макей: Еўропа не можа замяніць нам Расею, прынамсі не сёння


Міністр замежных справаў даў інтэрв’ю выданню «The Washington Post».

Падчас інтэрв’ю журналіст амерыканскага выдання запытаўся, ці будзе пагрозай для Расеі паляпшэнне стасункаў паміж Беларуссю і Еўропай. Паводле словаў міністра, наша краіна не збіраецца адмаўляцца ад сяброўства з Расеяй дзеля сяброўства з Еўропай.

«Давайце будзем шчырымі. Еўропа не можа замяніць нам Расею, па крайняй меры, не сёння. Мы разумеем, што ў складаныя часы мы заўжды будзем з Расеяй. І Расея дапамагла нам, калі ў нас былі праблемы ў розных сферах. Нашы краіны вельмі блізкія, і мы разумеем, што будзем падтрымліваць адзін аднаго ў складаных сітуацыях», – заявіў Уладзімір Макей.

Размова журналіста «The Washington Post» з міністрам адбылася незадоўга да рыжскага саміту «Усходняга партнёрства».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў