Макей: Еўрапейскія і амерыканскія партнёры раней асцерагаліся любых візітаў у Беларусь


Міністр замежных справаў патлумачыў, чаму ў Беларусь не прыязджаюць высокія чыноўнікі Еўропы і ЗША.

Уладзімір Макей сустрэўся ў Менску з дэлегацыяй АБСЕ.

«На пэўным этапе еўрапейскія і амерыканскія партнёры асцерагаліся любых візітаў у Беларусь. Яны думалі, што ўлады выкарыстоўваюць гэтыя візіты ў мэтах прапаганды, каб паказаць, што наша краіна не абмежаваная ў кантактах», – заявіў міністр у каментары БелаПАН.

Візіт дэлегацыі АБСЕ ў Беларусь не будзе выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах, а таксама для атрымання палітычных прэферэнцыяў, адзначыў Макей.

Дэлегацыя АБСЕ прымае ўдзел у паседжанні працоўных падгруп па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, якое адбываецца ў менскім «Прэзідэнт-гатэлі».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў