МАК дазволіў Расеі выкарыстоўваць два з трох колераў нацыянальнага сцягу


Міжнародны алімпійскі камітэт распрацаваў патрабаванні да экіпіроўкі расейскіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульні ў Пхёнчхане у 2018 годзе. Змест дакументу апублікаваў «Р-Спорт».

На форме спартсменаў герб павінен быць заменены Алімпійскіх кольцамі, а назва краіны (Russia) трэба замяніць на «Алімпійскі спартовец з Расеі» (Olympic Athlete from Russia). Прычым слова Russia нельга вылучаць больш буйным шрыфтам.

Гэта ж тычыцца скарочана назвы: RUS замяняецца на OAR. Таварны знак «Team Russia» таксама забаронены. Усе надпісы на форме павінны быць выкананы на ангельскай мове.

У экіпіроўцы дазволена выкарыстоўваць адзін ці два колеры нацыянальнага сцяга, але ў выніку ні адзін элемент не павінен складацца ў сам сцяг. МАК будзе зацвярджаць схемы размалёўкі асобна.

***

Нагадаем, раней МАК адхіліў расейскую зборную ад удзелу ў гульнях-2018, дазволіўшы допуск спартоўцаў пад нейтральным сцягам. Расейскі сцяг і гімн будуць выкарыстаны толькі падчас цырымоніі закрыцця Алімпіяды.

Расейскія спартоўцы аднагалосна пагадзіліся ўдзельнічаць у гульнях пад нейтральным сцягам, а тэлеканалы паабяцалі не адмаўляцца ад трансляцыі спаборніцтваў. Нагодай для адхілення расейскай зборнай стала антыдопінгавае расследаванне па матэрыялах, прадстаўленых былым кіраўніком Маскоўскай лабараторыі Рыгора Родчанкава. МАК прызнаў існаванне ў Расеі сістэмы распаўсюджвання допінгу, у якую былі ўцягнутыя чыноўнікі Мінспорту. Былы кіраўнік ведамства Віталь Мутко пажыццёва адхілены ад алімпіяд.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў