Майдан у Ганконгу


Удзельнікі пратэстаў не пагаджаюцца са зменамі ў выбарчым заканадаўстве і абвінавачваюць Пекін у ліквідацыі палітыкі «адна краіна – дзве сістэмы» (якая гарантуе ў Ганконгу захаванне права на пратэсты, чаго пазбаўленыя жыхары мацерыковай часткі Кітайскай народнай рэспублікі).

Гэта формула перадачы Ганконгу ад Вялікай Брытаніі Кітаю была галоўнай умовай уз‘яднання Ганконгу з КНР у 1997 г.

Паводле нядаўняй рэформы выбарчага заканадаўства ўдзельнікі усіх выбарчых кампаній маюць зацвярджацца адмысловай камісіяй ў Пекіне.

Лідар пратэсту – папулярны ў студэнцкім асяроддзі прафесар права Універсітэту Ганконга Бэнні Тай, заклікае не сыходзіць з вуліцы, пакуль цэнтральныя ўлады КНР не выканаюць патрабаванні пратэстоўцаў.

На плошчы ля ўрадавых быдункаў Ганконгу паўстаюць барыкады.


ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары