Магутны землятрус у Кітаі: 13 загінулых, сотні пацярпелых. Разбураныя 20 тысяч дамоў

video

Стыхія магнітудай 7.0 абрынулася на паўночна-заходнюю частку КНР. Землятрус адбыўся ў правінцыі Сычуань. Штуршкі былі настолькі моцныя, што землятрус пачулі нават жыхары Казахстану.

Загінула па меншай меры 13 асобаў, 175 параненыя, каля сотні лічацца зніклымі без звестак, перадае euronews. Сярод ахвяраў пяць турыстаў, якія наведвалі раён бедства. Адкуль яны, пакуль не ўдакладняецца. Паводле мясцовых уладаў, ахвярамі маглі стаць сотні людзей.

Разбураныя дарогі, масты і жылыя дамы, людзі ў паніцы пакідаюць будынкі, бачнасць абцяжараная праз пыл, які падняўся пасля абвальвання будынкаў.

Старшыня КНР Сі Цзінь Пін заклікаў прыкласці ўсе намаганні для выратавання пацярпелых і больш хуткай арганізацыі працы па ліквідацыі наступстваў землятрусу.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары