Магутны землятрус каля курортаў у Эгейскім моры. Беларускія амбасады пільнуюць сітуацыю (ФОТА)


Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся каля турэцкіх курортных гарадоў Бодрум і Мармарыс у 16 кіламетрах ад грэцкай выспы Кос. Землятрус з магнітудай 6,7 меў не менш за 6 афтэршокаў магнітудай ад 4 да 4,7.

Цяпер вядома пра больш за 160 пацярпелых, 2 загінулых на востраве Кос. Шпіталізаваныя некалькі жыхароў гораду Мугла і каля 70 чалавек атрымалі траўмы ў Бодруме.

Беларускі МЗС сочыць за сітуацыяй і гатовы дапамагчы турыстам. Звестак пра ахвяры сярод беларусаў не паступала.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў