Магутны выбух каля амбасады Нямеччыны ў Кабуле. 90 асобаў загінулі

photo

У мясцовыя больніцы ўжо даставілі каля 400 параненых. У радыусе некалькіх сотняў метраў у будынках павыбівала вокны і дзверы.

Выбух прагрымеў а 7 раніцы (паводле Менску).

«Гэта была аўтамабільная бомба», – паведаміў прэс-сакратар кабульскай паліцыі.

Акрамя дыпламатычных прадстаўніцтваў, у раёне выбуху знаходзіцца Нацыянальны дырэктарат бяспекі Афганістану, адзначае мясцовае агенцтва навінаў «Pajhwok».

Паводле «Pajhwok», у выніку выбуху загінула 90 асобаў.

Пакуль ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.


У красавіку пераапранутыя ў афганскую вайсковую форму баевікі «Талібану» уварваліся на тэрыторыю вайсковай базы каля гораду Мазары-Шарыф. У выніку тэрарысты забілі каля 140 асобаў.

Фота: REUTERS/Mohammad Ismail

 ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com
Глядзі таксама
Каментары