Магніцікі са Сталіным прадаюць па 10 тысячаў


«Тады ўжо трэба і з Гітлерам прадаваць» – рэакцыя менчукоў.

У беларускай сталіцы ў шапіках «Белсаюздруку» можна набыць магніцік на лядоўню з выяваю Сталіна. Каштуе сумнеўны сувенір усяго 10 тысячаў. Ні вытворцы, ні пастаўляльніка крэатыўнай прадукцыі паводле цэтліку вызначыць немагчыма.

Гэтыя магніты – далёка не першы выпадак гераізацыі страшнага часу ў Беларусі. Кубкі, футболкі, паштоўкі, медалькі з выявамі Сталіна, савецкім гербам ці агітплакатамі перыядычна з’яўляюцца ў кіёсках, сувенірных аддзелах у крамах ці на вакзалах. Трапляюцца на сувенірнай прадукцыі і выявы сучасных палітычных дзеячаў. Апошнім часам на беларускіх гандлёвых вітрынах можна пабачыць папулярныя ў Расеі кашулькі з Пуціным, якія папулярызуюць кіраўніка Расеі.

Як рэагуюць менчукі на гэткія сувеніры, глядзіце ў відэаматэрыяле.

Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары