Магілёву – 750. Святочны феерверк горад атрымае ад кітайскай Чаншы


Сёлета Чанша падпісала дамову аб супрацы з Магілёўскай вобласцю.

У Магілёве святкуюць 750 год з дня заснавання гораду. Ключавы пункт праграмы – святочнае шэсце па цэнтральных вуліцах, у якім бяруць удзел працоўныя і студэнты.

Найлепшы від на шэсце – з балконаў
Студэнткі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжу мастацтваў праходзяць па цэнтры Магілёва ў складзе святочнага шэсця

Святканне 750-годдзя Магілёва працягнецца ўвечары на плошчы Леніна канцэртам і відэамапінг-шоў – з 3D-праекцыяй на будынкі.

У шэсці бяруць ўдзел выступоўцы, якія спяваюць з перасоўнай сцэны, усталяванай на МАЗе

Феерверк, які апоўначы цягам 30 хвілінаў будуць назіраць магілёўцы, прадстаўлены горадам Чанша. Відаць, на знак падзякі: у сакавіку Чанша падпісала дамову аб супрацы з Магілёўскай вобласцю.

Сцяжок – Br 2

Да 2 ліпеня ў Магілёве на выставе-кірмашы на вуліцы Ленінскай можна набыць тавары з Чаншы – гарбату, фарфор, вітаміны і грыбы.

На кірмашы мэр Магілёва Уладзімір Цумараў прапанаваў гасцям не толькі заключыць кантракты на пастаўку прадукцыі ў гандлёвую сетку гораду, але і стварыць сумесную вытворчасць. Пра папярэднюю дамоўленасць расфасоўкі кітайскай гарбаты ў Магілёве распавяло БТ.

Свята сярэднявечнай культуры – недалёка ад стадыёну «Спартак»

Урачыстасці і імпрэзы працягнуцца ў Магілёве да заўтра.

ДД

Стужка навінаў