Магілёвец пра марш не дармаедаў: Я стаміўся баяцца. І лічу, што трэба ісці


На Марш не дармаедаў, які планавалася правесці у Магілёве 19 лютага, мясцовыя ўлады не далі дазвол. Глядзіце ў відэа, як ставяцца да «дармаедскага» дэкрэту магілёўцы. 

«Мы як рабы ў яго. Рабы і то маюць слова. А мы як скот у яго, у гэтага Лукашэнкі», – абураецца жыхар Магілёву.

«Напэўна трэба працаваць усё ж такі і плаціць падаткі нашай дзяржаве», – адказвае міначка.

«Патрэбна спачатку стварыць месцы працоўныя, а потым ужо з іх патрабаваць», – супярэчыць ёй другая жыхарка Магілёву.

«Для будучыні нашых дзяцей проста неабходна праводзіць такія пратэсты»,  – кажа магілёвец.

На пытанне, ці пойдзеце вы на пратэст яшчэ адзін мінак заяўляе:

«Я стаміўся баяцца. І лічу, што трэба ісці. Таму што па меншай меры для мяне, як для мужчыны, упэўненасць у тым, што мае дзеці ў будучыні будуць лепей жыць, чым я».

Арганізатары адмовіліся ад правядзення несанкцыянаванай акцыі. У той жа час  яны кажуць, ніхто не можа забараніць шпацыраваць па пешаходнай вуліцы, таму актывісты Магілёву плануюць выйсці і прагуляцца па вуліцы Ленінскай 19 лютага а 12 гадзіне.

13 лютага стала вядома, што ў Горадні таксама не дазволілі «Марш недармаедаў». Прычыны падобныя.

 

Глядзі таксама
Каментары