Магілёўцы пра карупцыю: Трэба, як у некаторых азіяцкіх краінах, адсякаць руку

video

Як перамагчы карупцыю, запыталіся журналісты «Белсату» ў жыхароў Магілёва.

«Мабыць, трэба, як у некаторых азіяцкіх краінах, адсякаць руку. Трэба нейкія больш жорсткія захады, каб людзі баяліся», – запрапанавала адна спадарыня.

Іншы мужчына бачыць прычыну карупцыі ў тым, што для людзей прыярытэтам зʼяўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці. «Каб крыху змяніць унутраны свет чалавека, адпаведна чалавек інакш бы зірнуў на ўсю гэтую сістэму, не была б гэтак развітая карупцыя», – адзначыў магілёвец.

Больш адказаў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары