Магілёўскі журналіст дамогся адмены пастановы Следчага камітэту


Суд Ленінскага раёну гораду Магілёва 11 снежня разгледзеў скаргу журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча на пастанову аб адмове распачаць крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўніка міліцыі Сяргея Калеснікава і чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Магілёва Канстанціна Кісцянева, якія перашкаджалі законнай прафесійнай дзейнасці журналіста.

Канстанцін Кісцянёў і Сяргей Калеснікаў 29 красавіка 2017 года не пусцілі журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча ў залу пасяджэнняў адміністрацыі Ленінскага раёну, дзе мусіў адбыцца сход чальцоў гаражнага каператыва «Спутник-2008». Чальцы кааператыва запрасілі на сход карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча. Аднак чыноўнік Канстанцін Кісцянёў, які выступаў арганізатарам мерапрыемства, адмовіўся прапускаць у залу пасяджэнняў журналіста БелаПАН.

У адказ на неадэкватныя дзеянні магілёўскага чыноўніка Уладзімір Лапцэвіч выклікаў нарад міліцыі і стаў чакаць прыезду супрацоўнікаў праваахоўных органаў у памяшканні, дзе праходзіла рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу чальцоў гаражнага кааператыва. Аднак участковы Ленінскага РАУС г. Магілёва Сяргей Калеснікаў не дазволіў журналісту знаходзіцца ў гэтым памяшканні.

Ужо на працягу некалькіх месяцаў Лапцэвіч дабіваецца прыцягнення да адказнасці Канстанціна Кісцянёва і Сяргея Калеснікава, якія дапусцілі супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да журналіста. Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова «адфульбольвалі» скаргі Лапцэвіча, аднак кожны раз журналіст абскарджваў міліцэйскія пастановы ў судзе і дабіваўся іх адмены.

11 студзеня 2018 года суд Ленінскага раёнам Магілёва прыняў рашэнне задаволіць скаргу журналіста і адмяніць прынятую старэйшым следчым Магілёўскага межрайаддзела Следчага камітэта маёрам юстыцыі І. Другаковым пастанову аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да С. Калеснікава і К. Кісцянева, бо яна з’яўляецца незаконнай. Суд накіраваў матэрыялы справы начальніку Магілёўскага межрайаддзела Следчага камітэта для правядзення дадатковай праверкі.

ІІ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў