Магілёўская міліцыя выйграла суд супраць бабруйскага блогера: яго прымусяць заплаціць праваахоўнікам 6000 рублёў


Алег Жалноў. Фота -Alexander Chuguev

Міліцыя Магілёўскай вобласці выйграла суд аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі службовых асобаў органаў унутраных спраў супраць бабруйскага блогера Алега Жалнова. Суд Бабруйску і Бабруйскага раёну пастанавіў выдаліць абразлівае відэа і спагнаць з Жалнова па 3 тыс. рублёў на карысць кожнага з двух пазоўнікаў. Грошы міліцыянты абяцаюць перавесці на рахунак Магілёўскага дзіцячага хоспісу.

Грамадзянскі пазоў пачалі разглядаць у судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйск 27 кастрычніка.

Па словах Алега Жалнова, міліцыя палічыла абразлівым ролік, апублікаваны ў снежні 2016 года. У ім блогер выказвае незадаволенасць тым, што пры ўваходзе ў будынак УУС у Бабруйску адных наведвальнікаў прымушаюць здаваць усе носьбіты інфармацыі і сродкі сувязі, а іншых «прапускаюць з ноўтбукамі і нават халоднай зброяй». У відэа Жалноў распавядае таксама пра «непаўналетняй дзяўчынцы», якая з пустымі рукамі ў суправаджэнні міліцыянта зайшла ў будынак УУС на паўгадзіны і была «ў нейкім напрузе», а затым выйшла, «ззяючы ўсмешкай і са смартфонам у руках». Паводле Жалнова, дзяўчынку вадзілі да начальніка УУС.

Пазоўнікамі выступілі першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандр Васільеў і камандзір 1-га ўзвода роты ДПС АДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкаму Яўген Сераштанаў. На думку пазоўнікаў, ролік на канале Жалнова «носіць відавочна тэндэнцыйны, абразлівы характар ​​і змяшчае звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».

 

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by. Фота – Alexander Chuguev

Глядзі таксама
Каментары