Магілы расейскіх вайскоўцаў сталі дзяржаўнай таямніцай


Уладзімер Пуцін засакрэціў страты сярод вайскоўцаў у мірны час. Раней расейскае заканадаўства прадугледжвала засакрэчванне стратаў сярод вайскоўцаў толькі падчас вайны.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Нагадаем, што ў нядаўна апублікаваным дакладзе расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова прыводзяцца звесткі аб 220 расейскіх жаўнерах, якія загінулі ў баявых дзеяннях на Данбасе. У дакладзе таксама сцвярджаецца, што вярбоўкай і пераброскай у зону канфлікту баевікоў-добраахвотнікаў займаюцца расейскія сілавыя ведамствы.

Паводле апошніх звестак штабу АТО, на Данбасе знаходзіцца каля 9000 расейскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама >>> У Маскве прэзентавалі справаздачу Нямцова «Пуцін. Вайна»

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў