«Магчыма нехта загіне ў тэракце, карыстаючыся нашымі інструментамі»: новы скандал вакол «Facebook»


Выданне «BuzzFeed» апублікавала ўнутраны мемарандум «Facebook». Летам 2016 года яго разаслаў топ-менеджарам кампаніі Эндру Босуорт (на той момант віцэ-прэзідэнт «Facebook»).

У мемарандуме Босуорт напісаў, што прыцягненне карыстальнікаў будзе апраўданае нават калі гэта дасягаецца сумнеўнымі метадамі і можа несці пагрозу людзям.

Пасля публікацыі мемарандуму на «BuzzFeed», Босуорт апублікаваў свой каментар да мемарандуму. У ім Босуорт піша, што нязгодны з тым, што ў мемарандуме «нават калі ён яго напісаў».

«Мы яднаем усё больш людзей. Гэта можа мець і негатыўны бок. Магчыма, нехта пазбавіцца жыцця праз цкаванне. Магчыма, нехта загіне ў тэракце, арганізаваным пры дапамозе нашых інструментаў. І ўсё-ткі мы звязваем людзей», – гаворыцца ў мемарандуме.

Напрыканцы траўня стала вядома, што асабістыя дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў сацсеткі былі выкарыстаныя паліттэхнолагамі. Цукерберг апублікаваў заяву, прызнаўшы, што давер карыстальнікаў сацсеткі быў парушаны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў