Мафія па-аўстралійску. Пісталеты схаваў у шкарпэтках, шкарпэткі – зашыў у цацачнага мядзведзіка!


Сіднэйскія паліцыянты сканфіскавалі зброю, патроны, грошы і фальшывыя дакументы, якія 23-гадовы злачынца хаваў у вялікім плюшавым мядзведзіку.

Тайнік удалося знайсці з дапамогаю службовай сабакі. На відэа з вобшуку ў прыватнай кватэры бачна, як паліцыянты разразаюць мядзведзіка і дастаюць адтуль сярод іншага шкарпэткі, а ў кожнай з іх схаваныя пісталеты Glock. Ужо ўдалося высветліць, што зброя трапіла ў Аўстралію з замежжа, падобна як і патроны да яе.

23-гадовы жыхар кватэры ды ўласнік «мядзведзіка з сюрпрызам» арыштаваны. Яму выставілі абвінавачванні ў незаконным валоданні зброі, боепрыпасаў і адмыванне грошаў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары