Мадрыд абвінаваціў кіраўніка паліцыі Каталунні ў мяцяжы


Кіраўнік каталонскай паліцыі Жозэп Луіс Трапэра паўстаў у пятніцу перад судом у Мадрыдзе: яго падазраюць у мяцяжы супраць дзяржавы. Яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Паліцыя Каталоніі абвінавачваецца ў невыкананні абавязкаў па ахове супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Іспаніі ад удзельнікаў пратэстаў перад рэферэндумам аб незалежнасці 1 кастрычніка.

Слуханні праходзяць у нацыянальным крымінальным судзе ў Мадрыдзе. Справа тычацца сутыкненняў іспанскай паліцыяй з тысячамі прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі перад будынкам рэгіянальнага міністэрства эканомікі ў Барсэлоне 20 верасня.

Іспанская газета El Pais назвала вылучаныя супраць каталонскай паліцыі абвінавачванні экстраардынарнымі ў сучаснай гісторыі дэмакратыі ў Іспаніі, якіх не было з часоў дыктатуры Франка.

У жніўні, пасля тэракту ў Барсэлоне, каталонскую паліцыю, насупраць, ушаноўвалі за хуткую ліквідацыю ячэйкі ісламістаў, нагадвае Бі-б-сі.

1 кастрычніка ў Каталунні адбыўся рэферэндум аб незалежнасці: паводле мясцовых уладаў, за выхад са складу Іспаніі выказаліся больш за 90 % выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні (43 % жыхароў рэгіёну). Супраць — 7,83 %.

Мадрыд лічыць галасаванне незаконным. 1 кастрычніка ў Барсэлоне адбыліся сутычкі паміж іспанскай паліцыяй і ўдзельнікамі галасавання, праваахоўнікі ўжылі гумовыя кулі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў