У Японіі зладзілі першы паказ моды для мужчын «у памеры плюс». Дызайнеры хочуць змагацца супраць «табу на атлусценне» ў краіне.
На «Tokyo Pochari Collection» можна было пабачыць мадэляў вагою больш за 100 кг, тым часам сярэдняя вага дарослага мужчыны ў Японіі складае каля 66 кг. Слова «Pochari» з японскай мовы можна перакласці як «пухлік». Арганізатары кажуць, што гэтае слова – больш пазітыўнае за звыклае для японцаў «Debu», або «таўсцяк».
У імпрэзе ўзялі ўдзел больш за сто асобаў: тыя, хто пагадзіўся паказацца ў вопратцы ад японскіх дызайнераў, атрымаў таксама зніжкі на новую калекцыю для людзей з вагою большай, за сярэднюю.
Арганізатары паказу спадзяюцца, што імпрэза паспрыяе змяніць у Японіі стаўленне для людзей з вялікай вагою. Справа ў тым, што ўзровень атлусцення ў насельніцтва Японіі – адзін з самых нізкіх у параўнанні з іншымі развітымі краінамі. Праз гэта людзі з павышанай вагою часта пачуваюцца няёмка сярод большасці падцягнутых і нават худых японцаў. Да таго ж, у забаўляльных тэлешоу у якасці камічных персанажаў вельмі часта выступаюць людзі з атлусценнем.
МЛ, belsat.eu