Мадэльер Марк Джэйкабс выпадкова выклаў свой азадак у «Instagram»


Гэта разам у няёмкае становішча трапіў вядомы амерыканскі мадэльер Марк Джэйкабс, які напярэдадні выпадкова выклаў здымак сваёй голай дупы ў Instagram з подпісам «Its yours to try!». Можна ўявіць здзіўленне 200 тысяч падпісчыкаў! Але дызайнер, зразумеўшы сваю памылку, адразу ж выдаліў фота, пакінуўшы каментар:

«Так, я выпадкова выклаў здымак сваёй голай дупы, але пасля яго выдаліў. Я заляцаўся да адной асобы, якую сустрэў у Instagram, і хацеў адправіць фота ў асабістым паведамленні. Упс, мая віна. Я выбачаюся перад усімі, каго я абразіў. Так, я гей. Я фліртую ды перапісваюся з хлопцамі час ад часу. Нічога такога!».

Фанаты дызайнера, вядома, даравалі Марку правіну. Тым больш, што нават калі Джэйкабс заляцаецца ў інтэрнэце, то і нам не сорамна.

Пра іншыя казусы з вядомымі людзьмі ў fashion-індустрыі чытайце ў аўтарскім праекце Вольгі Жарнасек.

Стужка навінаў